Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла сустрэлася з генэральным сакратаром NATO

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.08.2017 12:21
Гэта чарговы ў апошнія гады візыт Енса Столтэнбэрга ў Польшчу.
PAP/Marcin Obara

Польская прэм’ер-міністар Бэата Шыдла сустрэлася з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам.
“У цяперашняй сытуацыі ў інтарэсах усіх чальцоў альянсу зьяўляецца тое, каб NATO захавала адзінства, эфэктыўнасьць і здольнасьць дзейнічаць у абліччы пагроз, якія зьяўляюцца з розных бакоў і крыніц”, - сказала пасьля сустрэчы кіраўнік польскага ўраду.
Паводле яе, падзеі ў ваколіцах польскіх межаў, а асабліва вучэньні “Захад 2017”, тэрарыстычныя пагрозы і нестабільнасьць на Блізкім Усходзе ды Афрыцы паказваюць, што NATO павінна працягваць прынятую стратэгію на саміце ў Варшаве.
Сёньня таксама прайшла сустрэча з міністрамі замежным спраў і абароны. Учора вечарам Енс Столтэнбэрг сустрэўся з Анджэем Дудам.
Гэта чарговы ў апошнія гады візыт кіраўніка NATO ў Польшчу. Галоўнай тэмай візыту зьяўляецца функцыянаваньне ўсходняга флянгу альянсу. Гаворка ідзе пра баявыя групы жаўнераў NATO, якія месьцяцца ў Польшчы, Летуве, Латвіі і Эстоніі. Рашэньне ў гэтай справе было прынятае на самітах у 2014 годзе ва Ўэльсе і ў 2016 годзе ў Варшаве. Яно стала адказам на агрэсіўныя паводзіны Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны.
У Польшчы аддзел, які складаецца з больш як тысячы жаўнераў, разьмяшчаецца ў Ожышу. У яго склад уваходзяць пераважна амэрыканцы, але таксама ёсьць брытанцы, румыны і харваты. Жаўнеры NATO ў Польшчы разьмяшчаюцца з красавіка. Яны супрацоўнічаюць з 15-й мэханізаванай брыгадай у Гіжыцку. Енс Столтэнбэр сёньня наведае Ожыш.

Польская прэм’ер-міністар Бэата Шыдла сустрэлася з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам. “У цяперашняй сытуацыі ў інтарэсах усіх чальцоў альянсу зьяўляецца тое, каб NATO захавала адзінства, эфэктыўнасьць і здольнасьць дзейнічаць у абліччы пагроз, якія зьяўляюцца з розных бакоў і крыніц”, - сказала пасьля сустрэчы кіраўнік польскага ўраду.

Паводле яе, падзеі ў ваколіцах польскіх межаў, а асабліва вучэньні “Захад 2017”, тэрарыстычныя пагрозы і нестабільнасьць на Блізкім Усходзе ды Афрыцы паказваюць, што NATO павінна працягваць прынятую стратэгію на саміце ў Варшаве.

Сёньня таксама прайшла сустрэча з міністрамі замежным спраў і абароны. Учора вечарам Енс Столтэнбэрг сустрэўся з Анджэем Дудам.

Гэта чарговы ў апошнія гады візыт кіраўніка NATO ў Польшчу. Галоўнай тэмай візыту зьяўляецца функцыянаваньне ўсходняга флянгу альянсу. Гаворка ідзе пра баявыя групы жаўнераў NATO, якія месьцяцца ў Польшчы, Летуве, Латвіі і Эстоніі. Рашэньне ў гэтай справе было прынятае на самітах у 2014 годзе ва Ўэльсе і ў 2016 годзе ў Варшаве. Яно стала адказам на агрэсіўныя паводзіны Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны.

У Польшчы аддзел, які складаецца з больш як тысячы жаўнераў, разьмяшчаецца ў Ожышу. У яго склад уваходзяць пераважна амэрыканцы, але таксама ёсьць брытанцы, румыны і харваты. Жаўнеры NATO ў Польшчы разьмяшчаюцца з красавіка. Яны супрацоўнічаюць з 15-й мэханізаванай брыгадай у Гіжыцку. Енс Столтэнбэр сёньня наведае Ожыш.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт