Нацыянальны банк Польшчы выпусьціў новую банкноту наміналам 20 злотых
Банкнота выйшла з нагоды 300-годзьдзя каранацыі абразу Маці Божай Чанстахоўскай.
Гэта ўжо дзевятая калекцыянэрская банкнота, выдадзеная Нацыянальным банкам Польшчы. Усяго надрукавана 55 штук. Праект банкноты памерам 150х77 мілімэтраў стварыла Юстына Капэцка. Калекцыянэрскую банкноту можна купляць у аддзелах НБП. Яе кошт – 60 злотых.
На банкноце прадстаўленыя сымбалі, якія нагадваюць пра падзеі трохвяковай даўніны. Там ёсьць кароны, якімі каранавалі абраз Маці Божай Чанстахоўскай, і гравюра з Ватыканскай бібліятэкі, на якой увекавечаны момант каранацыі абраза.
Калекцыянэрскія банкноты зьяўляюцца значна радзей, чым манэты, паколькі папяровыя грошы цяжэй выпусьціць. Папярэднія банкноты ўвекавечвалі, між іншым, Папу рымскага Яна Паўла ІІ, Шапэна ці Дзень незалежнасьці.
Нягледзячы на тое, што гэта калекцыянэрская банкнота, ёй можна расплачвацца ў краме.
Гэта ўжо дзявятая калекцыянэрская банкнота, выдадзеная Нацыянальным банкам Польшчы. Усяго надрукавана 55 штук. Праект банкноты памерам 150х77 мілімэтраў стварыла Юстына Капэцка. Калекцыянэрскую банкноту можна купляць у аддзелах НБП. Яе кошт – 60 злотых.
На банкноце прадстаўленыя сымбалі, якія нагадваюць пра падзеі трохвяковай даўніны. Там ёсьць кароны, якімі каранавалі абраз Маці Божай Чанстахоўскай, і гравюра з Ватыканскай бібліятэкі, на якой увекавечаны момант каранацыі абраза.
PAP/Bartłomiej Zborowski
Калекцыянэрскія банкноты зьяўляюцца значна радзей, чым манэты, паколькі папяровыя грошы цяжэй выпусьціць. Папярэднія банкноты ўвекавечвалі, між іншым, Папу рымскага Яна Паўла ІІ, Шапэна й Дзень незалежнасьці.
Нягледзячы на тое, што гэта калекцыянэрская банкнота, ёй можна расплачвацца ў краме.
ав