51-шы Фэстываль імя Яна Кепуры закончыўся ў Крыніцы Здруй
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        20.08.2017 15:40
                    
                                 
                
                
                    У часе сёлетняга фэстывалю адбылося агулам 38 мерапрыемстваў, у тым ліку звыш 20 канцэртаў. 
                
                
                    
                        
Jan Kiepura, 1933. Wanda von Debschitz-Kunowski/Wikimedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Гала-канцэртам закончыўся ў мясцовасьці Крыніца Здруй 51-шы Фэстываль імя Яна Кепуры.  Падчас папулярнага мерапрыемства на сцэне выступілі выбітныя польскія  вакалісты з суправаджэньнем Хору Польскага радыё і аркестру Synfonia  Inventus.  Прагучалі самыя вядомыя і любімыя публікай творы польскіх і замежных  кампазытараў, між іншым, Джузэпэ Вердзі і Станіслава Манюшкі.
У часе  сёлетняга фэстывалю адбылося агулам 38 мерапрыемстваў, у тым ліку звыш  20 канцэртаў. Былі таксама тэатральныя пастаноўкі, сустрэчы з артыстамі і  паказы пад адкрытым небам. У іх удзельнічала амаль 40 тыс. гледачоў.
ІАР ПР/нг