Страты ад навальніцаў у Польшчы падлічаць да канца жніўня
PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski
19.08.2017 16:42
Пра гэта ў суботу заявіла кіраўнік ураду Бэата Шыдла, якая наведала поўнач краіны ды ўзяла ўдзел у сустрэчы, прысьвечанай сытуацыі ў пацярпелых раёнах.
Бэата ШыдлаФота: PAP/Adam Warżawa
Матэрыяльныя страты ад навальніцаў на поўначы Польшчы будуць падлічаныя да канца жніўня. Пра гэта ў суботу заявіла кіраўнік ураду Бэата Шыдла, якая разам з міністрамі наведала рэгіён ды ўзяла ўдзел у сустрэчы, прысьвечанай сытуацыі ў пацярпелых раёнах.
Кіраўніцтва краіны хоча, каб людзі вярнуліся ў адрамантаваныя дамы да надыходу зімы. Паводле Бэаты Шыдла, гэта магчыма, дзякуючы ўрадаваму распараджэньню, якое паскорыць працэс ацэнкі шкоды. Дадатковую дапамогу абяцае Міністэрства сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі.
Разам з тым, паводле прэм’ер-міністра, многае залежыць ад органаў мясцовага самакіраваньня. Сродкі будуць пералічвацца адразу пасьля атрыманьня ад іх адпаведных заявак, адзначыла кіраўнік польскага ўраду.
Нагадаем, бура абрынулася на поўнач краіны ў ноч на 12 жніўня. Каля 50 чалавек атрымалі траўмы, шасьцёра загінулі. Моцны вецер зьнішчыў 44 тысячы гектараў лесу. Разбураныя многія дамы. Некаторыя раёны засталіся без электрычнасьці.
св