Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер-міністар Польшчы наведвае пацярпелыя ад навальніцаў рэгіёны

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 19.08.2017 15:01
Разам з Бэатай Шыдла на поўнач краіны прыехалі кіраўнікі міністэрстваў ды ведамстваў.
PAP/Adam Warżawa

Прадстаўнікі польскага ўраду праводзяць гэты дзень у раёнах, што тыдзень таму пацярпелі ў выніку навальніцаў. Прэм’ер-міністар Бэата Шыдла накіравалася ў горад Хойніцы ў Паморскім ваяводзтве, дзе ўзяла ўдзел у спатканьні, прысьвечаным наступствам стыхіі.

На поўнач Польшчы прыехалі міністры ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак, нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч, сям’і, працы ды сацыяльнай палітыкі Эльжбэта Рафальска. У склад урадавай дэлегацыі ўвайшлі таксама кіраўнікі іншых ведамстваў.

У Хойніцах Бэата Шыдла адказала на пытаньні журналістаў, а пасьля накіравалася ў суседняе Куяўска-Паморскае ваяводзтва. Там прэм’ер-міністар наведала адну з пацярпелых сем’яў.

Нагадаем, бура абрынулася на поўнач краіны ў ноч на 12 жніўня. Каля 50 чалавек атрымалі траўмы, яшчэ шасьцёра загінулі. Ліквідацыя наступстваў навальніцы трывае дагэтуль.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт