9 гадоў таму пачалася расейска-грузінская вайна
Польшча была адной з першых дзяржаў, якія выступілі ў абарону Грузіі ў расейска-грузінскім канфлікце.
8 жніўня 2008 года паміж Грузіяй і Расеяй выбухнула вайна. На працягу першых дзён польскі бок асабліва моцна падтрымаў грузінаў. Асаблівую ролю адыграў прэзыдэнт Лех Качыньскі, а таксама польскія дыпляматы і валанцёры.
У першы дзень канфлікту Польшча ініцыявала працу Эўракамісіі і Эўрапарлямэнта, мэта якой заключалася ў стрымліваньні расейскага войска перад уварваньнем углыб тэрыторыі Грузіі.
12 жніўня, калі расейскія танкі знаходзіліся ў 40 кілямэтрах ад Тбілісі, у горад прыбыў прэзыдэнт Лех Качыньскі разам з лідарамі Летувы, Латвіі, Эстоніі і Ўкраіны. Тады кіраўнік Польшчы выступіў з прамовай, якую грузіны ўспрынялі як «іскру надзеі» і «міжнародны шчыт для Грузіі».
«Мы тут для таго, каб змагацца. Упершыню за доўгі час наш сусед паказаў свой твар, які мы ведаем ужо сотні гадоў. Гэты сусед лічыць, што народы вакол яго павінны яму падпарадкавацца. Мы кажам «не». Мы выдатна ведаем, што сёньня – Грузія, заўтра – Украіна, пасьлязаўтра – краіны Балтыі, а пазьней можа прыйсьці час маёй краіны, Польшчы», – сказаў Лех Качыньскі.
У першы дзень канфлікту польскія дыпляматы арганізавалі эвакуацыю замежнікаў з Грузіі. На самалёце прэзыдэнта Качыньскага з краіны вывезьлі сямʼі дыпляматаў, супрацоўнікаў міжнародных устаноў і турыстаў. Пазьней той жа самалёт пастаўляў у Грузію гуманітарную дапамогу для некалькіх дзесяткаў тысяч уцекачоў.

ав