Варшава: затрыманыя немцы, якія зьневажалі польскі сьцяг
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        07.08.2017 15:03
                    
                                 
                
                
                    За гэтае злачынства тром маладым людзям пагражае нават да году турмы.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Варшаўская паліцыя затрымала трох маладых немцаў, якія з аднаго з будынкаў у цэнтры гораду спачатку зьнялі, а пасьля пачалі таптаць бела-чырвоны сьцяг. Інцыдэнт адбыўся ля скрыжаваньня вуліц Хмельнай і Жэлязнай. За гэтае злачынства ім пагражае нават да году турмы.
Трое мужчын ва ўзросьце ад 21 да 25 гадоў ноччу заўважыў апэратар гарадзкога маніторынгу. Ён пабачыў, як маладыя людзі зьнялі з будынку польскі сьцяг і пачалі яго таптаць.
Згодна з 137 артыкулам Крымінальнага кодэксу, хто зьневажае, нішчыць, псуе герб, харугву, банэр, сьцяг ці іншы дзяржаўны сьцяг, падлягае штрафу, кары абмежаваньня волі ці пазбаўленьня волі да году.
Варшаўская паліцыя затрымала трох маладых немцаў, якія з аднаго з будынкаў у цэнтры гораду спачатку зьнялі, а пасьля пачалі таптаць бела-чырвоны сьцяг. Інцыдэнт адбыўся ля скрыжаваньня вуліц Хмельнай і Жэлязнай. За гэтае злачынства ім пагражае нават да году турмы.
Трое мужчын ва ўзросьце ад 21 да 25 гадоў ноччу заўважыў апэратар гарадзкога маніторынгу. Ён пабачыў, як маладыя людзі зьнялі з будынку польскі сьцяг і пачалі яго таптаць.
Згодна з 137 артыкулам Крымінальнага кодэксу, хто зьневажае, нішчыць, псуе герб, харугву, банэр, сьцяг ці іншы дзяржаўны сымбаль, падлягае штрафу, кары абмежаваньня волі ці пазбаўленьня волі да году.
ав