Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве паказваюць гісторыю каранацыі Чанстахоўскага абраза

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2017 11:29
Каранацыя абраза ў 1717 годзе была першай такога тыпу ў Эўропе.
commons.wikimedia.org/Robert Drózd/CC BY-SA 3.0

У Каралеўскім замку ў Варшаве сёньня адчынілася выстава «Папская каранацыя абраза Маці Божай Чанстахоўскай на Яснай гары ў 1717 годзе і яе юбілей». Выстава расказвае пра важныя падзеі ў гісторыі польскага касьцёла, а таксама пра найбольш знакавыя эпізоды ў польскай гісторыі.
8 верасьня 1717 году па згодзе Папы рымскага Клемэнса XI, адбылася каранацыя Чанстахоўскага абраза, які ў Польшчы быў ахоплены вялікім культам. Вялікая ўрачыстасьць, на якую прыехала каля 150 тысяч пілігрымаў, была першай такога тыпу ў Эўропе, акрамя Італіі. Кароны зрабіў у Рыме ювэлір Джавані Джардзіні.
Выстава паказвае гісторыю культу Маці Божай як каралевы, захады для яе каранацыі і асобы, якія прыклалі для гэтага намаганьні, пра саму каранацыю і наступствы ўрачыстасьці.
Выстава будзе працаваць да 12 верасьня.

У Каралеўскім замку ў Варшаве сёньня адчынілася выстава «Папская каранацыя абраза Маці Божай Чанстахоўскай на Яснай гуры ў 1717 годзе і яе юбілей».

Выстава расказвае пра важныя падзеі ў гісторыі польскага касьцёла, а таксама пра найбольш знакавыя эпізоды ў польскай гісторыі.

8 верасьня 1717 году па згодзе Папы рымскага Клемэнса XI адбылася каранацыя Чанстахоўскага абраза, які ў Польшчы быў ахоплены вялікім культам. Вялікая ўрачыстасьць, на якую прыехала каля 150 тысяч пілігрымаў, была першай такога тыпу ў Эўропе, акрамя Італіі. Кароны зрабіў у Рыме ювэлір Джавані Джардзіні.

Выстава паказвае гісторыю культу Маці Божай як каралевы, захады для яе каранацыі і асобы, якія прыклалі для гэтага намаганьні, пра саму каранацыю і наступствы ўрачыстасьці. Экспазыцыя будзе працаваць да 12 верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт