Працадаўцаў непакоіць прапанаваная зьмена ў Закон аб іншаземцах
Заканадаўца плянуе ўвесьці абмежаваньні на працу іншаземцаў у Польшчы.
Прыняты ў ліпені ўрадам праект зьменаў у Закон аб іншаземцах прадугледжвае магчымасьць увядзеньня абмежаваньняў на іх працу ў Польшчы. Гэта непакоіць працадаўцаў.
Прапанаваныя зьмены бяруць пад увагу, напрыклад, ліміты на выдачу дазволаў на часовае пражываньне замежнікаў, зьвязаных з працай на тэрыторыі Польшчы. Абмежаваньні могуць ахапіць канкрэтныя ваяводзтвы, прафэсіі й роды кантрактаў, паводле якіх прадпрымальнікі давяраюць працу іншаземцам.
Паводле Business Center Club, праблема зводзіцца да таго, што калі ліміты на дазволы будуць вычарпаныя, то гэта можа азначаць адмову на часовае пражываньне й працу ў Польшчы. Такая небясьпека выклікае занепакоенасьць працадаўцаў, асабліва калі ўзяць пад увагу цяперашнія рэаліі рынку працы й дэфіцыты работнікаў.
Сумневы арганізацыі працадаўцаў выклікае таксама прапанова ўвядзеньня дадатковых абавязкаў у адносінах да замежных грамадзян, якія прэтэндуюць на атрыманьне віду на жыхарства (доўгатэрміновы рэзыдэнт ЭЗ) у Польшчы.
Гаворка ідзе пра тое, што яны павінны будуць прадэманстраваць веданьне польскай мовы на мінімальным узроўні.
Дзейныя правілы не прадугледжваюць такога патрабаваньня з мэтай атрыманьня дазволу на працу.
pb.pl/аз