Суд Эўразьвязу загадаў Польшчы прыпыніць вырубку ў Белавескай пушчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        28.07.2017 17:34
                    
                                 
                
                
                    Польскі бок утрымлівае, што крокі па вырубцы ў Белавескай пушчы цалкам адпавядаюць закону.
                
                
                    
                        
Стары лесpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Суд Эўразьвязу загадаў Польшчы прыпыніць вырубку ў Белавескай пушчы
Суд Эўрапейскага зьвязу прыняў папярэдняе рашэньне аб прыпыненьні вырубкі дрэў у Белавескай пушчы. Пра гэта Польскаму радыё паведамілі польскія дыпляматы ў Люксэмбургу.
Прэс-сакратар урада Польшчы Рафал Бахэнак заявіў, што пакуль ня бачыў прынятага Эўрапейскім судом дакумэнта. Як толькі гэта адбудзецца, рэакцыя польскага боку не прымусіць сябе чакаць. Рафал Бахэнак таксама нагадаў, што крокі, прынятыя польскім урадам у справе вырубкі Белавескай пушчы, цалкам адпавядаюць закону.
13 ліпеня Эўрапейская камісія падала пазоў супраць Польшчы ў Суд Эўрапейскага зьвязу ў сувязі з высечкай лесу ў Белавескай пушчы. Эўракамісія таксама прасіла Суд ЭЗ запатрабаваць ад Польшчы неадкладнай прыпынку вырубкі дрэў да завяршэньня разгляду справы.
Суд Эўрапейскага зьвязу прыняў папярэдняе рашэньне аб прыпыненьні вырубкі дрэў у Белавескай пушчы. Пра гэта Польскаму радыё паведамілі польскія дыпляматы ў Люксэмбургу.
Прэс-сакратар урада Польшчы Рафал Бахэнак заявіў, што пакуль ня бачыў прынятага Эўрапейскім судом дакумэнта. Як толькі гэта адбудзецца, рэакцыя польскага боку не прымусіць сябе чакаць. Рафал Бахэнак таксама нагадаў, што крокі, прынятыя польскім урадам у справе вырубкі ў Белавескай пушчы, цалкам адпавядаюць закону.
13 ліпеня Эўрапейская камісія падала пазоў супраць Польшчы ў Суд Эўрапейскага зьвязу ў сувязі з высечкай лесу ў Белавескай пушчы. Эўракамісія таксама прасіла Суд ЭЗ запатрабаваць ад Польшчы неадкладнага прыпыненьня вырубкі дрэў да завяршэньня разгляду справы.
ав