Цэнтар навукі „Капэрнік” наведалі ўжо 7 мільёнаў чалавек
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.07.2017 16:35
З моманту адкрыцьця Цэнтар навукі „Капэрнік” у Варшаве карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод турыстаў.
Photo: pl.wikipedia.org/Alina Zienowicz, e-mail - Praca własna/CC BY 3.0
Цэнтар навукі „Капэрнік” наведалі ўжо 7 мільёнаў чалавек
З моманту адкрыцьця Цэнтар навукі „Капэрнік” у Варшаве карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод турыстаў.
Цэнтар навукі „Капэрнік” у Варшаве наведалі ўжо 7 мільёнаў чалавек. Сямімільённым наведвальнікам стала турыстка з Кракава, Дамініка. Пасьля перасячэньня турнікета на яе выпала залатое канфэці, а кіраўніцтва ўстановы ўручыла падарункі. Жанчына атрымала, між іншым, гадавы білет, які дае права на неабмежаваную колькасьць уваходаў.
З нагоды дасягненьня рэкорднай колькасьці наведваньняў Цэнтар навукі „Капэрнік” падрыхтаваў таксама неспадзяванкі для астатніх наведвальнікаў. Напрыклад, лічба „7” зьяўляецца лейтматывам некалькіх выставаў.
З моманту адкрыцьця Цэнтар навукі „Капэрнік” карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод турыстаў. Штогод установу наведвае каля мільёна чалавек.
аз
Цэнтар навукі „Капэрнік” у Варшаве наведалі ўжо 7 мільёнаў чалавек. Сямімільённым наведвальнікам стала турыстка з Кракава, Дамініка. Пасьля таго, як яна ўвайшла у музэй на яе пасыпалася залатое канфэці, а кіраўніцтва ўстановы ўручыла падарункі. Жанчына атрымала, між іншым, гадавы білет, які дае права на неабмежаваную колькасьць уваходаў.