У Польшчы судзяць чачэнцаў, абвінавачаных у падтрымцы ІД
Чатырох грамадзян РФ чачэнскай нацыянальнасьці пракуратура абвінаваціла ў тым, што яны зьбіралі грошы на патрэбы ІД.
Пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам 3, 4 і 5 гадоў папрасіў польскі пракурор для чатырох чачэнцаў, якіх абвінавачваюць у падтрымцы так званай «Ісламскай дзяржавы». У Акруговым судзе Беластока завяршыўся судовы працэс па гэтай справе.
Як сказаў пракурор Адам Багусловіч, абвінавачаныя зьдзейсьнілі злачынства тэрарыстычнага характару. Акрамя пазбаўленьня волі ён запатрабаваў таксама спагнаць з кожнага з іх штрафы.
Чатырох грамадзян Расеі чачэнскай нацыянальнасьці польская пракуратура абвінаваціла ў тым, што яны дзейнічалі ў арганізаванай злачыннай групе ў Польшчы і Турцыі, у прыватнасьці, зьбіраючы грошы на патрэбы джыхадзістаў. Гаворка ідзе пра 9 тыс. эўра.
Паводле абвінаваўчага акту, група дзейнічала з мая па кастрычнік 2014 гады ў Беластоку, Ломжы, Варшаве і іншых мясцовасьцях Польшчы, а таксама ў Турцыі.
Усе чачэнцы абвяргаюць абвінавачваньні. Яны сьцьвярджаюць, што грошы зьбіралі і перадавалі ня для іслямістаў, а на самастойную дзейнасьць чачэнскіх баевікоў, якія змагаюцца за незалежную Чачэнскую рэспубліку Ічкерыя.

ав