Logo Polskiego Radia
Print

Трое індыйцаў нелегальна перасеклі беларуска-польскую мяжу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.07.2017 14:49
Нелегальныя мігранты адпраўленыя назад у Беларусь.
Затрыманыя грамадзяне ІндыіЗатрыманыя грамадзяне Індыіphoto: podlaski.strazgraniczna.pl

Функцыянэры Памежнай варты Польшчы затрымалі трох грамадзян Індыі, якія нелегальна перасеклі беларуска-польскую мяжу. Здарэньне адбылося 21 ліпеня. Іншаземцам дапамагалі індыйскія грамадзяне, якім пастаўленыя абвінавачаньні ў арганізацыі нелегальнага перасячэньня мяжы.
20 ліпеня беларускі бок перадаў польскім калегам інфармацыю, што на памежным пасе заўважаныя сьляды перасячэньня мяжы невядомымі асобамі ў напрамку Польшчы. На месца прыбыў патруль памежнікаў, які пацьвердзіў перасячэньне мяжы трыма асобамі.
У выніку пошукаў аказалася, што гэта грамадзяне Індыі ва ўзросьце ад 28 да 32 гадоў, за якімі прыехалі іншыя індыйцы, якія легальна пражываюць у Польшчы.
Усе іншаземцы затрыманыя. Трое мужчын, якія нелегальна перасеклі беларуска-польскую мяжу, адпраўлены назад у Беларусь. Індыйцам, якія дапамагалі нелегальна перасякаць мяжу, пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт