У Катавіцэ паставілі Лавачку донара крыві
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        22.07.2017 12:20
                    
                                 
                
                
                    Лавачка павінна заахвочваць людзей дзяліцца тым, што зьяўляецца самым каштоўным – крывёй.
                
                
                    
                        
http://www.radio.katowice.pl/Ł.Kałuża
                     
                
                
                
               
                
                         У парку Сілезіі ў горадзе Катавіцэ адкрылі сёньня Лавачку донара крыві
Як адзначыў генэральны дырэктар Рэгіянальнага цэнтра крыві Станіслаў Дылёнг (Stanisław Dyląg), лавачка павінна заахвочваць людзей дзяліцца тым, што зьяўляецца самым каштоўным – крывёй.
«Шмат людзей ходзяць па парку, і можа той, хто сядзе на лаўку, задумаецца: што я магу зрабіць для іншых?», – сказаў Станіслаў Дылёнг.
Кроў зьяўляецца адным з самых моцнадзейных прэпаратаў. На працягу больш чым 30 гадоў працягваюцца дасьледаваньні над вытворчасьцю так званай штучнай крыві, але да гэтага часу не ўдалося атрымаць прэпараты, якія маглі б замяніць эрытрацыты ў якасьці носьбіта кіслароду або трамбацыты, якія ўдзельнічаюць у працэсе згортваньня крыві.
яс