Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й КНР абмеркавалі ў Варшаве стратэгічнае партнэрства

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.07.2017 19:04
Старшыня Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзян знаходзіцца з афіцыйным візытам у Польшчы.
PAP/Jacek Turczyk

Пытаньні польска-кітайскага стратэгічнага партнэрства, у тым ліку магчымасьці пашырэньня эканамічнага супрацоўніцтва, на сустрэчы ў Варшаве ў чацьвер абмеркавалі прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла й кіраўнік кітайскага парлямэнту Чжан Дэцзян.

Прэмʼер Шыдла адзначыла важнае значэньне блізкіх сувязяў паміж Польшчай і Кітаем, а таксама выказала надзею на значнае павелічэньне абʼёмаў кітайскіх інвэстыцый у Польшчы. Нагадаем, у чэрвені мінулага года прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісалі ў Варшаве сумесную дэклярацыю аб усталяваньні ўсебаковага стратэгічнага партнэрства паміж Польшчай і Кітаем.

Старшыня Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзян знаходзіцца з афіцыйным візытам у Польшчы па запрашэньні сьпікера польскага Сэйма Марэка Кухціньскага. У час знаходжаньня ў Польшчы Чжан Дэцзян прыме ўдзел у Польска-кітайскім эканамічным форуме ў Варшаве. У праграме візыту Чжан Дэцзяна, які завершыцца ў нядзелю, у прыватнасьці, наведваньне музэй былога гітлераўскага лягера сьмерці Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт