Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве прайшла сэсія Камітэту сусьветнай спадчыны UNESCO

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.07.2017 16:32
У форуме ўдзельнічалі 2 тысячы дэлегатаў са 120 краінаў, у сьпіс сусьветнай спадчыны быў унесены 21 аб’ект.
КракаўКракаўФота: pixabay.com

У Кракаве завяршылася 41-я сэсія Камітэту сусьветнай спадчыны UNESCO. Паседжаньні экспэртаў, якія разглядалі пытаньні абароны скарбаў прыроды й культуры, доўжыліся ў польскім горадзе больш за тыдзень. У форуме ўдзельнічалі 2 тысячы дэлегатаў са 120 краінаў, якія прынялі больш за 200 рашэньняў. У сьпіс сусьветных скарбаў быў унесены 21 аб’ект.

Упершыню ў сэсіі Камітэту сусьветнай спадчыны UNESCO прыняла ўдзел такая вялікая колькасьць няўрадавых арганізацыяў – адзначыў кіраўнік камітэту прафэсар Яцэк Пурхля (Jacek Purchla).

UNESCO прыняло два рашэньні, якія датычаць Польшчы. У сьпіс сусьветнай спадчыны была ўнесена старадаўняя срэбраная шахта ў горадзе Тарноўске Гуры. Таксама UNESCO прыняло рашэньне выслаць у Белавескую пушчу місію экспэртаў і заклікала спыніць высечку старых дрэваў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт