Варшава перастала быць мёртвым горадам
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.07.2017 17:28
Цягам некалькіх гадоў польская сталіца зьмяніла сваё аблічча.
Foto: Pixabay/CC0
Няма іншага горада ў Польшчы, у якім адбылася б такая цудоўная мэтамарфоза, – кажа прафэсарка Марыя Папжэнцка.
Польская сталіца стала вельмі зялёным горадам з мноствам кветак. Шмат зьмяніў той факт, што нарэшце атынкаваныя дамы, які раней былі ўсюды шэра-бурыя.
Найбольш кідаецца ў вочы, што людзі, нарэшце, выйшлі на вуліцы. Даўней нават летам а 21 гадзіне вуліцы пусьцелі. Цяпер жа ў горадзе паўсюдна натоўпы людзей, якія выйшлі ў горад на пікнікі, дэманстрацыі, пасядзець у кавярнях, займаюцца спортам – усюды неверагодная колькасьць, дадала прафэсарка.
Таму нават будучы мастацтвазнаўцам Марыя Папжэнцка не хацела бы прамяняць Варшаву на Кракаў.
ПР/юл