Logo Polskiego Radia
Print

Завяршаецца доўгая спрэчка паміж Orlen Lietuva і летувіскай чыгункай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.06.2017 15:55
  • 27.06.17_эканоміка.mp3
Спрэчка за аплаты за перавозку грузаў паміж НПЗ і чыгункай Lietuvos Gelieżinkeliai дасягнула пік у 2008 годзе.
Bild www.orlen.pl

У сераду 28 чэрвеня суполкі падпішуць пагадненьне. У выніку зьнікнуць непатрэбныя страты і выдаткі нафтаперапрацоўчага заводу ў Мажэйках, дзе ўладальнікам зьяўляецца польскі НПЗ Орлен.

Спрэчка за аплаты за перавозку грузаў паміж НПЗ і чыгункай Lietuvos Gelieżinkeliai дасягнула пік у 2008 годзе. Летувісы размантавалі рэйкі ў латвійскі горад Рэнгэ, такім чынам ліквідуючы найкарацейшы шлях з Мажэек у латвійскія парты. Бакі не маглі дамовіцца аб стаўках за грузаперавозкі. Летувіскі бок выносіў манапольныя патрабаваньні. Справа дайшла нават да Эўрапейскай камісіі, але заставалася нявырашанай.

Да 2016 году ў летувіскіх судах адбывалася пяць працэсаў паміж суполкамі.

Завяршэньне канфлікту стала магчымым пасьля зьмены ўраду Летувы і затым старшыні летувіскай чыгункі. Апошні кіраўнік чыгункі Статыс Даілыдка не хацеў ісьці на кампраміс. Яго месца заняў новы малады мэнэджэр Мантас Бартушка.

Завяршэньне канфлікту стварае шанцы, што НПЗ Орлен Летува зможа выкарыстаць свае вытворчыя магчымасьці.

Puls Biznesu/яс

Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт