Палякі ўспамінаюць рабочых, якія выйшлі на акцыю пратэсту 41 год таму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.06.2017 14:14
                    
                                 
                
                
                    Рабочыя ў горадзе Радаме пратэставалі супраць павышэньня цэн прадуктаў харчаваньня.
                
                
                    
                        
By User:Now - scan of self-made picture, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/
                     
                
                
                
               
                
                         Ужо ў пяты раз адбыўся забег у гонар рабочых, якія выступілі з пратэсам супраць уладаў ПНР у чэрвені 1976 году. У паўмарафоне ўдзельнічала амаль тысяча чалавек з усяе краіны. Траса прабегу была праведзена такім чынам, каб яна праходзіла каля месцаў, дзе 41 год таму рабочыя ў горадзе Радаме пратэставалі супраць павышэньня цэн харчаваньня.
Маніфэстацыя была разагнаныя спэцслужбамі. У сутычках загінула двое ўдзельнікаў пратэстаў, а паранена было каля 200 чалавек. Многія з іх сустрэліся пазьней зь перасьледам з боку ўладаў.
(на здымку - інсцэнізацыя падзей чэрвеня 1976 году 25 чэрвеня 2006 году).
ІАР ПР/нг