Сэйм прыняў закон, якія спросьціць доступ да прэпаратаў з каноплі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.06.2017 11:52
Гэтыя лекі можна будзе замовіць у аптэцы па рэцэпце ад лекара.
PAP/Jakub Kamiński
Сэйм Польшчы прыняў закон, якія спросьціць доступ хворых да прэпаратаў з каноплі. Гэтыя лекі можна будзе замовіць у аптэцы па рэцэпце ад лекара. Каноплі будуць імпартавацца з замежжа.
Пачаткова законапраект, падрыхтаваны партыяй Kukizʼ15, прадугледжваў, што пацыент зможа сам, пасьля атрыманьня дазволу, вырошчваць каноплі і рыхтаваць неабходныя мэдычныя прэпараты. Вырошчваньне каноплі ў мэдыцынскіх мэтах павінна было дапускацца пасьля атрыманьня дазволу. Плянавалася, што каноплі атрымлівалі б пацыенты ці іх законныя апекуны, а таксама грамадзкія арганізацыі.
Пасьля паправак закон прадугледжвае, што каноплі будуць выкарыстоўвацца для выпуску фармацэўтычных прэпаратаў па рэцэпту лекара.
Апазыцыя плянуе ўнесьці папраўкі падчас прац над законапраектам у Сэнаце. Яна хоча, каб каноплі вырошчваліся ў Польшчы.
Цяпер законапраект павінен прыняць Сэнат краіны і падпісаць прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Сэйм Польшчы прыняў закон, якія спросьціць доступ хворых да прэпаратаў з каноплі. Гэтыя лекі можна будзе замовіць у аптэцы па рэцэпце ад лекара. Каноплі будуць імпартавацца з замежжа.
Пачаткова законапраект, падрыхтаваны партыяй Kukizʼ15, прадугледжваў, што пацыент зможа сам, пасьля атрыманьня дазволу, вырошчваць каноплі і рыхтаваць неабходныя мэдычныя прэпараты. Вырошчваньне каноплі ў мэдыцынскіх мэтах павінна было дапускацца пасьля атрыманьня дазволу. Плянавалася, што каноплі атрымлівалі б пацыенты ці іх законныя апекуны, а таксама грамадзкія арганізацыі.
Пасьля паправак закон прадугледжвае, што каноплі будуць выкарыстоўвацца для выпуску фармацэўтычных прэпаратаў па рэцэпту лекара.Апазыцыя плянуе ўнесьці папраўкі падчас прац над законапраектам у Сэнаце. Яна хоча, каб каноплі вырошчваліся ў Польшчы.

ав