Rzeczpospolita
Украінцы прыяжджаюць у Польшчу, каб купіць кватэру. У 2016 годзе гэтая лічба была рэкорднай.
Грамадзяне Ўкраіны на сёньняшні дзень зьяўляюцца найлепшымі кліентамі польскіх бюро нерухомасьцяў. Украінцы купляюць за наяўныя, ня маюць высокіх патрабаваньняў. Гэта доказ таго, што яны прыяжджаюць ня толькі на працу, а плянуюць застацца на заўсёды.
Каб іншаземец, таксама не з краін ЭЗ, мог купіць кватэру ў Польшчы, не патрэбны дазвол Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Дастаткова мець права на легальнае прыбываньне ў Польшчы. Сярод пакупнікоў кватэр украінцы займаюць другое месца пасьля немцаў. Экспэрты прагназуюць, што менавіта ўкраінцы ў бліжэйшым часе будуць рухавіком гэтага сэктару эканомікі.
У першую чаргу іншаземцы выбіраюць Варшаву, потым Гданьск, Познань і Ўроцлаў. Чаму ўкраінцы купляюць кватэры ў Польшчы? Паводле інфармацыі Нацыянальнага банку Польшчы, у 2016 годзе ў Польшчы працавала 1,2 млн украінцаў. Больш за палова зь іх – гэта маладыя і бязьдзетныя асобы. Каля 40% маюць сем’і. Гэта можа азначаць, што ў Польшчы яны шукаюць прафэсійнай і сямейнай стабільнасьці.
Rzeczpospolita: Украінцы прыяжджаюць у Польшчу, каб купіць кватэру. У 2016 годзе гэтая лічба была рэкорднай.

ав