Logo Polskiego Radia
Print

Брусэль падтрымаў будаўніцтва газаправодаў у Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.06.2017 16:12
Эўрапейская камісія прызнала фінансаваньне на будаўніцтва важнага газаправода ў Польшчы.
wikimedia.orgwikimedia.org

Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця выдзеліць 112 мільёнаў эўра на 167 км. газаправод, які спалучыць Ніжнесылезкае і Вялікапольскае ваяводзтвы з газапортам і тэрміналам СПГ у Сьвіновусьці. На думку Эўракамісіі дадзены праект стварае магчымасьці для будучага экспарту газу ва Украіну, Славаччыну й Чэхію.

Брусэль падкрэсьлівае, што дадзеная інвэстыцыя непасрэдна прычыніцца да рэалізацыі Энэргетычнага зьвязу ў рамках ЭЗ і палепшыць энэргетычную бясьпеку Польшчы.

У цяперашні час польскі бок ужо прыступіў да будаўнічых прац. Усяго будзе пабудавана 167 км. газаправода высокага ціску. За рэалізацыю інвэстыцыі адказвае кампанія Gaz-System. Завяршэньне праекта плянуецца на пачатку 2019 года.

Кампанія заявіла, што ў пэрыяд 2015-2025 пабудуе больш за 2000 км. газаправодаў у заходняй, паўднёвай і ўсходняй частках Польшчы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт