Пётр Наімскі (Piotr Naimski) падкрэсьліў, што Польшча самастойна будзе вырашаць пра крыніцы паставак энэрганосьбітаў. Упаўнаважаны польская ўраду па пытаньнях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры, у Першай праграме Польскага радыё пракамэнтараваў учарашнюю заяву кіраўніка нямецкай дыпляматыі й канцлера Аўстрыі.
Зігмар Габрыэль і Крысьціян Кэрн раскрытыкавалі пляны ЗША працягнуць санкцыі супраць Расеі. Санкцыі прадугледжваюць суровае пакараньне тых эўрапейскіх кампаній, якія супрацоўнічаюць з расейскім энэргетычным сэктарам.
Пётр Наімскі нагадаў, што Нямеччына разам з Расеяй плянуюць пабудаваць газаправод Nord Stream 2.
Аўстрыя й Нямеччына папярэдзілі, што амэрыканскія пагрозы ўвядзеньня санкцыяў у дачыненьні да іх кампаній, якія фінансуюць газавыя праекты, такія як Nord Stream 2, паўплываюць адмоўным чынам на амэрыканска-эўрапейскія адносіны.
„Энэргазабесьпячэньне Эўропы, гэта справа Эўропы, а не ЗША”, - напісалі ў сваёй заяве Зігмар Габрыэль і Крысьціян Кэрн .
Пётр Наімскі нагадаў, што Польшча імкнецца да незалежнасьці ад паставак расейскага газу. Менавіта таму будзе пабудаваны газаправод Baltic Pipe, які з 2022 году загарантуе Польшчы пастаўкі газу з Даніі й Нарвэгіі. Акрамя таго, надоечы ў Польшчу прыплыў першы танкер са звадкаваным газам з ЗША.
аз
Польшча будзе сама вырашаць пра крыніцы паставак энэрганосьбітаў
Гэта адказ польскіх уладаў на ўчарашнюю заяву кіраўніка нямецкай дыпляматыі й канцлера Аўстрыі.