У Аўшвіц адзначылі 77-ю гадавіну першага транспарту вязьняў (ФОТА)
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.06.2017 13:31
                    
                    14 чэрвеня адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецка-фашысцкіх канцэнтрацыйных лягераў.
                
 PAP/Jacek Bednarczyk
                     
У Аўшвіц адзначылі 77-ю гадавіну першага транспарту вязьняў
Сёньня адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецка-фашысцкіх канцэнтрацыйных лягераў.
У Асьвенцыме адзначылі 77-ю гадавіну першага транспарту вязьняў у гітлераўскі канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц. У мерапрыемстве прынялі ўдзел былыя зьняволеныя й іх сем'і, а таксама прадстаўнікі найвышэйшых польскіх уладаў, у тым ліку прэм'ер Бэата Шыдла. 
Сёньня адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецка-фашысцкіх канцэнтрацыйных лягераў. 14 чэрвеня 1940 году з гораду Тарнаў (Tarnów) на поўдні Польшчы ў Асьвенцым адправіўся першы чыгуначны транспарт 728 палітычных зьняволеных. Таму гэтая дата лічыцца пачаткам функцыянаваньня канцлягера Аўшвіц – аднаго з найбуйнейшых месцаў пакутніцтва й генацыду падчас Другой сусьветнай вайны. 
Мяркуецца, што ў ім загінулі па меншай меры 1 мільён 100 тысяч чалавек. У асноўным гэта былі габрэі, а таксама прадстаўнікі дзясяткаў іншых краін.
Гітлераўцы заснавалі канцлягер Аўшвіц для польскіх вязьняў. Створаны пазьней Аўшвіц ІІ-Біркенаў стаўшы месцам генацыду габрэяў. 
аз