Саміт ААН па супрацьдзеяньні зьменам клімату пройдзе ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
01.06.2017 19:57
Прымаць сустрэчу кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў будзе горад Катавіцэ.
pixabay.com/Public Domain CC0
Саміт ААН па супрацьдзеяньні зьменам клімату пройдзе ў 2018 годзе ў польскім горадзе Катавіцэ. Пра гэта паведаміў міністар экалёгіі Польшчы Ян Шышка. У Польшчу прыедуць прэзыдэнты, прэм’еры й міністры 200 краінаў сьвету. Польшча хоча выкарыстаць саміт, каб прадэманстраваць, як экалягічная палітыка можа запэўніць устойлівае разьвіцьцё рэгіёну й краіны.
Як паведаміў Ян Шышка, горназдабываючы рэгіён Верхняй Сылезіі падае яскравы прыклад таго, якіх вынікаў можна дасягнуць, пераводзячы пасьлядоўную экалягічную палітыку й трансфармуючы прамысловасьць.
З гораду вугальнай прамысловасьці Катавіцэ ператварыўся ў адзін з самых зялёных гарадоў Польшчы. 45% яго паверхні займаюць паркі й лясы. Саміт па пытаньнях зьменаў клімату, альбо 24 Сэсія Канфэрэнцыі краінаў-удзельніцаў Рамкавага пагадненьня ААН пройдзе ў выставачным цэнтры горада Катавіцэ ў сьнежні 2018 году.
IAR/ап