Logo Polskiego Radia
Print

Два польскія паліцыянты папаліся на кантрабандзе цыгарэтаў зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.05.2017 09:02
Кіраўніцтва паліцыі Падляскага ваяводзтва ўжо звольніла абодвух паліцыянтаў.
Кадр з апэратыўных здымкаў Кадр з апэратыўных здымкаў фота: poranny.pl/video screen via euroradio.fm

Два польскія паліцыянты папаліся на кантрабандзе цыгарэтаў зь Беларусі
Двух польскіх паліцыянтаў з Саколкі падазраюць у кантрабандзе цыгарэтаў. Здарэньне адбылося 11 траўня.
Абодвух злавілі пры перасячэньні беларуска-польскай мяжы – у Кузьніцы, на польскім баку. Калегі з дарожнай паліцыі ехалі зь Беларусі ў Польшчу двума аўтамабілямі. Адзін вёз 662 пачкі цыгарэтаў розных марак, другі – 760 пачкаў.
Пракуратура ўжо выставіла ім абвінавачаньні ў кантрабандзе тытуню бяз польскіх акцызных марак. За гэта ім пагражае штраф і/або зьняволеньне.
Паводле словаў пракурора Артура Кубэрскага, падазраваныя прызналі сваю віну. Кіраўніцтва паліцыі Падляскага ваяводзтва ўжо звольніла абодвух паліцыянтаў.
эўрарадыё/poranny.pl

Двух польскіх паліцыянтаў з Саколкі падазраюць у кантрабандзе цыгарэтаў. Здарэньне адбылося 11 траўня.Абодвух злавілі пры перасячэньні беларуска-польскай мяжы – у Кузьніцы, на польскім баку.

Калегі з дарожнай паліцыі ехалі зь Беларусі ў Польшчу двума аўтамабілямі. Адзін вёз 662 пачкі цыгарэтаў розных марак, другі – 760 пачкаў.

Пракуратура ўжо выставіла ім абвінавачаньні ў кантрабандзе тытуню бяз польскіх акцызных марак. За гэта ім пагражае штраф і/або зьняволеньне.

Паводле словаў пракурора Артура Кубэрскага, падазраваныя прызналі сваю віну. Кіраўніцтва паліцыі Падляскага ваяводзтва ўжо звольніла абодвух паліцыянтаў.

эўрарадыё/poranny.pl/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт