Logo Polskiego Radia
Print

Палякі атрымалі першы ў Эўропе патэнт ІТ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.05.2017 18:10
Патэнт датычыць выкарыстаньня баз дадзеных.
pixabay.compixabay.com

Эўрапейскае патэнтнае ўпраўленьне выдала польскай кампаніі PiLab патэнт на вырашэньні ў галіне ІТ. Гэта адзін зь нешматлікіх польскіх патэнтаў і першы, які ахоплівае базы дадзеных.

«Тэрмін "інавацыя" ў цяперашні час часта злоўжываецца, паколькі ў многіх выпадках прадукт, пазначаны такім чынам, не адпавядае крытэрам вынаходніцтва. У адрозьненьне ад гэтага, патэнт пацьвярджае інавацыйнае й арыгінальнае вырашэньне тэхнічнай праблемы. Атрымаўшы патэнт, кампанія PiLab увайшла ў невялікую групу польскіх кампаній хай-тэк», - кажа Крыстыян Пецька (Krystian Piećko), заснавальнік PiLab, стваральнік унікальнай тэхналёгіі ў глябальным маштабе.

PiLab укладвае значныя сродкі ў навуковыя дасьледаваньні й распрацоўкі, а вынікі пасьлядоўна запатэнтоўвае, ствараючы такім чынам партфэль правоў інтэлектуальнай уласнасьці, каб у будучыні чэрпаць з гэтага прыбытак.

На ІТ-праграмах PiLab з задавальненьнем працуюць буйныя польскія кліенты, такія як Bank Zachodni WBK i страхавая кампанія TUiR Warta.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт