Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы заахвочвае сваякоў ахвяр камуністычных рэпрэсій аддаць свой генэтычны матэрыял. Дзякуючы гэтаму будзе магчымая ідэнтыфікацыя знойдзеных астанкаў.
«Ад пачатку прац на вайсковых могілках Павонзкі ў 2012 годзе да нас прыходзяць сваякі ахвяр, каб падзяліцца сваімі ўспамінамі, часта фотаздымкамі і дакумэнтамі, але самае галоўнае: аддаць самае каштоўнае – іх біялягічны матэрыял. Толькі дзякуючы гэтаму была магчымая ідэнтыфікацыя ДНК», – адзначаецца на старонцы Бюро пошуку і ідэнтыфікацыі ІНП.
Археалягічна-эксгумацыйныя працы на Павонзках, частцы званай «Łączka», будуць працягвацца да канца чэрвеня. Гэтае месца яшчэ да нядаўняга часу было недаступнае, паколькі да сьнежня 2016 году там мясьціліся магілы з 80-х гадоў. Гэта апошні этап пошуку ў гэтай частцы могілак. Чакаецца, што за гэты час з зямлі будуць вынятыя астанкі прыкладна 100 чалавек, у гэтым жаўнераў падпольнай Польшчы.
За пэрыяд 1948-1956 камуністычныя службы схавалі тут целы некалькі сотняў ахвяр. Да гэтага часу знойдзеныя астанкі больш за 200 чалавек.
Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы заахвочвае сваякоў ахвяр камуністычных рэпрэсій здаваць аналізы на ДНК. Дзякуючы гэтаму будзе магчымая ідэнтыфікацыя знойдзеных астанкаў.
«З пачатку прац на вайсковых могілках Павонзкі ў 2012 годзе да нас прыходзяць сваякі ахвяр, каб падзяліцца сваімі ўспамінамі, часта фотаздымкамі і дакумэнтамі, але самае галоўнае: аддаць самае каштоўнае – іх біялягічны матэрыял. Толькі дзякуючы гэтаму была магчымая ідэнтыфікацыя ДНК», – адзначаецца на старонцы Бюро пошуку і ідэнтыфікацыі ІНП.
Археалягічна-эксгумацыйныя працы на Павонзках, частцы званай «Łączka», будуць працягвацца да канца чэрвеня. Гэтае месца яшчэ да нядаўняга часу было недаступнае, паколькі да сьнежня 2016 году там мясьціліся магілы з 80-х гадоў.
Гэта апошні этап пошуку ў гэтай частцы могілак. Чакаецца, што за гэты час з зямлі будуць вынятыя астанкі прыкладна 100 чалавек, у гэтым жаўнераў падпольнай Польшчы.
За пэрыяд 1948-1956 камуністычныя службы схавалі тут целы некалькі сотняў ахвяр. Да гэтага часу знойдзеныя астанкі больш за 200 чалавек.
ав