Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда гутарыў з новым прэзыдэнтам Францыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.05.2017 12:33
Прэзыдэнты па тэлефоне дамовіліся на першую сустрэчу праз два тыдні.
pixabay.com

У пятніцу вечарам прэзыдэнт Анджэй Дуда па тэлефоне гутарыў з новым прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, – паведаміла Канцылярыя прэзыдэнта. Прэзыдэнты дамовіліся на першую сустрэчу. Прэс-сакратар прэзыдэнта Кшыштаф Лапіньскі паведаміў, што прэзыдэнты сустрэнуцца праз два тыдні на саміце NATO ў Брусэлі.

Прэс-сакратар заявіў, што тэлефонная размова стварае магчымасьць новага адкрыцьця ў адносінах з Парыжам.

Кшыштаф Лапіньскі адзначыў, што размова прэзыдэнтаў Францыі і Польшчы была канкрэтнай. Сярод іншага, было ўзгоднена, што наступны саміт Вэймарскага трохкутніка будзе арганізаваны французамі.

Эманюэль Макрон падчас сваёй кампаніі неаднаразова ўказваў на Польшчу ў якасьці пагрозы для францускай эканомікі. Часта ён крытыкаваў так званы сацыяльны дэмпінг, сьцьвярджаючы, што нізкія выдаткі на працоўную сілу ў краінах Цэнтральнай Эўропы ствараюць несправядлівую канкурэнцыю для францускіх кампаній.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт