Восем чалавек былі затрыманыя пад закідам махлярства падчас рэпрыватызацыі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.05.2017 16:28
Гаворка ідзе пра вяртаньне нерухомай маёмасьці былым уладальнікам або іх юрыдычным прадстаўнікам.
Michael Coghlan/.com
Пракуратура высунула абвінавачаньні супраць васьмі чалавек па справе правапарушэньняў падчас рэпрыватызацыі ў Варшаве – гэта значыць, вяртаньня нерухомай маёмасьці былым уладальнікам або іх юрыдычным прадстаўнікам.
Асобы, якім прадстаўленыя абвінавачаньні, учора былі затрыманыя Цэнтральным антыкарупцыйным бюро. Сярод іх трое адвакатаў. Пракуратура вінаваціць іх у фінансавым махлярстве значнага памеру ў адносінах да чужой маёмасьці. За дадзены від злачынства прадугледжана да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня. Сума махлярства ацэньваецца ў 46 млн. злотых і датычыць чатырох будынкаў у Варшаве.
Па справах, датычных варшаўскай рэпрыватызацыі, узбуджана агулам 175 сьледзтваў, – паведаміў пракурор Богдан Сьвенчкоўскі (Bogdan Święczkowski).
IAR PR/нг