Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбываюцца ўрачыстасьці памяці польскіх герояў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.05.2017 12:42
Пілсудскі і Андэрс вучаць нас змагацца за дабро, нават тады, калі здаецца, што зло перамагае.
Выстава ў парлямэнце, прысьвечаная Ю. ПілсудскамуВыстава ў парлямэнце, прысьвечаная Ю. ПілсудскамуPAP/Radek Pietruszka

У Польшчы сёньня адзначаюць 82-ую гадавіну сьмерці маршала Юзафа Пілсудскага і 47-ую гадавіну сьмерці генэрала Ўладзіслава Андэрса. Сёньня таксама гадавіна пачатку бітвы за Монтэ-Касына, у якой удзельнічалі польскія жаўнеры. Урачыстасьці ў Варшаве пачаліся богаслужэньнем у палявым катэдральным саборы. Імшу ўзначаліў палявы біскуп Войска Польскага Юзэф Гуздэк.

У казаньні падчас імшы прэс-сакратар палявой ардынарыі палкоўнік Збігнеў Кэмпа адзначыў, што і Пілсудскі, і Андэрс вучаць нас змагацца за дабро. «Яны паказваюць, што нельга адступаць нават тады, калі здаецца, што зло перамагае», – сказаў ксёндз Кэмпа.

Пасьля богаслужэньня ўрачыстасьці былі працягнутыя каля Магілы невядомага жаўнера. Прадстаўнікі ўладаў, парлямэнту, арганізацый вэтэранаў, гарцэры ды вучні ўсклалі вянкі.

IAR PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт