Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда шукае падтрымкі сярод афрыканскіх краін

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2017 13:13
Гаворка пра намаганьні Варшавы стаць часовым чальцом Рады Бясьпекі ААН.
PAP/Leszek Szymański

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў афрыканскія краіны падтрымаць кандыдатуру Польшчу на пасаду часовага чальца Рады Бясьпекі ААН у 2018-2019 гадах. Прэзыдэнт Польшчы зьвярнуўся з прамовай да прадстаўнікоў Афрыканскага зьвязу ў яго сядзібе ў Адыс-Абэбе.
Польскі прэзыдэнт падкрэсьліваў, што Польшчы кіруецца трыма каштоўнасьцямі – свабодай, салідарнасьцю і вяршэнствам міжнароднага закону. Ён запэўніў, што Польшча як часовы чалец Рады Бясьпекі ААН будзе дзейнічаць на карысьць бясьпекі.
Учора падчас сустрэчы прэзыдэнт Этыёпіі запэўніў Анджэя Дуду ў падтрымцы польскай кандыдатуры. Галасаваньне ў гэтай справе адбудзецца ў чэрвені.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў афрыканскія краіны падтрымаць кандыдатуру Польшчы на пасаду часовага чальца Рады Бясьпекі ААН у 2018-2019 гадах. Прэзыдэнт Польшчы зьвярнуўся з прамовай да прадстаўнікоў Афрыканскага зьвязу ў яго сядзібе ў Адыс-Абэбе.

Польскі прэзыдэнт падкрэсьліваў, што Польшчы кіруецца трыма каштоўнасьцямі – свабодай, салідарнасьцю і вяршэнствам міжнароднага закону. Ён запэўніў, што Польшча як часовы чалец Рады Бясьпекі ААН будзе дзейнічаць на карысьць бясьпекі.

Учора падчас сустрэчы прэзыдэнт Этыёпіі запэўніў Анджэя Дуду ў падтрымцы польскай кандыдатуры. Галасаваньне ў гэтай справе адбудзецца ў чэрвені.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт