Logo Polskiego Radia
Print

Тры амэрыканскія «Блэк Хокі» прыбылі ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.05.2017 14:43
Войскі ЗША ў Эўропе пачалі падрыхтоўку да працягу вучэньняў у рамках апэрацыі Atlantic Resolve ў польскім Повідзы.
UH-60A Black HawkUH-60A Black Hawkphoto: Wikipedia/SSGT SUZANNE M. JENKINS, USA/domena publiczna

Дзясятая баявая авіябрыгада, Дзесятая горная дывізія і войска ЗША ў Эўропе пачалі падрыхтоўку да працягу вучэньняў у рамках апэрацыі Atlantic Resolve ў польскім Повідзы.
Тры верталёты UH-60L «Блэк Хок» і 50 чалавек ваеннага пэрсаналу прыбылі ў Повідз, каб распачаць сваю службу ў авіябазе. На наступным тыдні будуць прыбываць чарговыя авіяадзінкі – ударныя верталёты AH-64 «Апач» і ваенна-транспартныя верталёты боінг СН-47 «Чынук». Канчаткова ў повідзкім гарнізоне будуць разьмешчаны больш за тысячу амэрыканскіх жаўнераў.
Да пачатку лета 2017 года амэрыканскія жаўнеры ды авіятары, якія разьмяшчаюцца ў Польшчы, возьмуць удзел у шматнацыянальных вучэньнях, нароўні з саюзьнікамі ў NATO і партнэрамі.
.....

Дзясятая баявая авіябрыгада, Дзесятая горная дывізія і войскі ЗША ў Эўропе пачалі падрыхтоўку да працягу вучэньняў у рамках апэрацыі Atlantic Resolve ў польскім Повідзы.

Тры верталёты UH-60L «Блэк Хок» і 50 чалавек ваеннага пэрсаналу прыбылі ў Повідз, каб распачаць сваю службу ў авіябазе. На наступным тыдні будуць прыбываць чарговыя авіяадзінкі – ударныя верталёты AH-64 «Апач» і ваенна-транспартныя верталёты боінг СН-47 «Чынук». Канчаткова ў повідзкім гарнізоне будуць разьмешчаны больш за тысячу амэрыканскіх жаўнераў.

Да пачатку лета 2017 года амэрыканскія жаўнеры ды авіятары, якія разьмяшчаюцца ў Польшчы, возьмуць удзел у шматнацыянальных вучэньнях, нароўні з саюзьнікамі ў NATO і партнэрамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт