У аўторак, 2 мая, Польшча адзначыла Дзень дзяржаўнага сьцягу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.05.2017 18:26
Бэата Шыдла: Бела-чырвоны дзяржаўны сьцяг аб'ядноўвае ўсіх палякаў, у тым ліку й тых, хто пражывае за мяжой.
PAP/Stanisław Rozpędzik
У аўторак, 2 мая, Польшча адзначыла Дзень дзяржаўнага сьцягу. Урачыстасьці з нагоды гэтай даты з удзелам прэм’ер-міністра краіны Бэаты Шыдла прайшлі ў мясцовасьці Рычуў (Ryczów) каля Кракава. Кіраўнік Кабіміна падкрэсьліла, што гэтае сьвята павінна быць сымбалем адзінства ўсіх палякаў, незалежна месца пражываньня.
Бэата Шыдла нагадала, што бела-чырвоны дзяржаўны сьцяг абʼядноўвае ўсіх палякаў, у тым ліку й тых палякаў, якія пражываюць за мяжой. «Гэта сьвята тых, хто пражывае за мяжой, але ў сэрцы носіць Польшчу. Мы таксама павінны пра іх памятаць, запрашаць у Польшчу, бо ўсе мы – адна вялікая польская сямʼя», – адзначыла прэмʼер Бэата Шыдла.
У сваю чаргу прэзыдэнт Анджэй Дуда ў суправаджэньні ганаровай варты Войска Польскага прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі падняцьці дзяржаўнага сьцягу на вежы варшаўскага Каралеўскага замку. Сёньня таксама Анджэй Дуда ўзнагародзіў ордэнамі дзеячаў польскай дыяспары.
вс