Logo Polskiego Radia
Print

У ВНУ стартавала "Вампірыяда"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.04.2017 13:14
«Мы хочам папулярызаваць донарства асабліва сярод маладых людзей», – гаворыць каардынатарка праекту Анна Лях.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У некалькіх дзесятках польскіх ВНУ з красавіка да чэрвеня праходзіць 17-ая «Вампірыяда» – акцыя ганаровага донарства крыві. «Мы хочам папулярызаваць донарства асабліва сярод маладых людзей», – гаворыць каардынатарка праекту Анна Лях.
«Вампірыяду» ладзіць Незалежны зьвяз студэнтаў. На тэрыторыі ВНУ паяўляюцца мабільныя пункты збору крыві. Яны падрыхтаваныя асабліва для студэнтаў і выкладчыкаў, якія аддаюць па 460 мл крыві.
У мінулым годзе быў пабіты рэкорд: сабрана 5 тысяч літраў крыві. Кроў можа здаць здаровая асоба ва ўзросьце 18-65 гадоў, якая важыць больш за 50 кг. Мінімум 24 гадзіны перад здачай крыві нельга піць алькаголь.
Кожны донар атрымлівае восем шакалядак (4,5 тысячы калёрый). Як вынікае з дадзеных Нацыянальнага цэнтра донарства, найбольш асоб мае групу крыві 2 Rh+ (32%) і 1 Rh+ (31%0).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт