Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя хрысьціяне ў Польшчы прытрымліваюцца традыцыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.04.2017 13:43
У другі дзень сьвятаў яны па традыцыі наведваюць блізкіх і дораць ім крашаныя яйкі.
PAP/Darek Delmanowicz

Праваслаўныя таксама сьвяткуюць другі дзень Пасхі. Па традыцыі, у гэты дзень людзі дораць блізкім акрашаныя яйкі і дзеляцца радасьцю ад уваскрэсеньня Хрыста.

У Польшчы праваслаўныя вернікі ня маюць традыцыі «мокрага» панядзелку. Затое па традыцыі людзі наведваюць сваіх блізкіх і дораць ім фарбаваныя яйкі. Пасхальная радасьць гучыць падчас набажэнстваў у царкве цягам цэлага тыдня.

Служба ў храме праходзіць пры адкрытых варотах іканастасу. Перад ім стаіць асьвячоны ў пасхальную ноч хлеб, які зьяўляецца сымбалем уваскрэслага Хрыста.

Пасхальны пэрыяд працягваецца ў царкве 40 дзён.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт