Logo Polskiego Radia
Print

Больш за тысячу чалавек будуць раздаваць у Варшаве жоўтыя нарцысы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.04.2017 16:04
Так польская сталіца ўшаноўвае памяць пра паўстаньне ў габрэйскім гета.
Штогод 19 красавіа валянцёры радаюць жыхарам Варшавы жоўтыя кветкі ў памяць аб паўстаньні ў гета. Фота: ALICJA SZULCШтогод 19 красавіа валянцёры радаюць жыхарам Варшавы жоўтыя кветкі ў памяць аб паўстаньні ў гета. Фота: ALICJA SZULCALICJA SZULC

У Варшаве распачынаецца грамадзкая адукацыйная акцыя «Нарцысы» (Żonkile). 19 красавіка гэтага году жоўтыя папяровыя кветкі на вуліцах Варшавы будзе раздаваць каля тысячы валянцёраў. Акцыя праводзіцца штогод у гадавіну паўстаньня ў габрэйскім гета Варшавы.

Арганізуе акцыю музэй гісторыі польскіх габрэяў POLIN. Нарцысы сталі сымбалем памяці трагічных падзеяў вясны 1943 году дзякуючы Марку Эдэльману – камандзіру атраду паўстанцаў, якому ўдалося застацца ў жывых. Пасьля вайны ён прыносіў букет жоўтых кветак пад помнік герояў гета ў кожную гадавіну пачатку паўстаньня.

/

Паўстаньне ў габрэйскім гета Варшавы пачалося 19 красавіка 1943 году. Гэта было першае гарадзкое паўстаньне ў акупаванай немцамі Эўропе. Слабаўзброеныя паўстанцы з Габрэйскай баявой арганізацыі і Габрэйскага вайсковага зьвязу ня мелі ніводнага шанца выжыць у схватцы з часткамі СС і Вэрмахту. Нягледзячы на гэта, яны змагаліся з нацыстамі амаль месяц.

Немцы задушылі паўстаньне, мэтадычна зраўняўшы зь зямлёй кожны дом. 8 траўня кіраўнік паўстаньня Мардэхай Анялевіч, а таксама некалькі апошніх камандзіраў паўстанцкіх атрадаў зьдзейсьнілі самагубства. Толькі адзінкам удалося праз каналы выйсьці з палаючага гета. Адным зь іх быў Марэк Эдэльман. Ён памёр у 2009 годзе.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт