Эстонцы хочуць запоўніць 5 працэнтаў польскага энэргетычнага рынку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.04.2017 16:59
Аб гэтым заявіў прэзыдэнт дзяржаўнай эстонскай кампаніі «Eesti Energia».
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
Аб гэтым заявіў Гандо Сатэр (Hando Sutter), прэзыдэнт дзяржаўнай эстонскай кампаніі «Eesti Energia», паведамляецца на сайце baltic-course.com.
У верасьні мінулага года стала вядома, што кампанія «Enefit», якая належыць «Eesti Energia», найбуйнейшаму энэргетычнаму прадпрыемству ў краінах Балтыі, уступіла на польскі рынак. «Enefit» прапанавала дзелавым кліентам набыцьцё электраэнэргіі, а ў другім квартале 2017 года таксама прыроднага газу. Эстонская фірма плянавала купляць электрычнасьць у першую чаргу на біржы электраэнэргіі, і, акрамя гэтага, таксама ў рамках двухбаковых дамоваў.
Сатер сказаў, што спачатку «Eesti Energia» робіць стаўку на пасьлядоўны рост і ня будзе інвэставаць у Польшчы буйнамаштабна. У будучыні эстонская кампанія плянуе разглядаць інвэстыцыі ў энэргію з аднаўляльных крыніц.
Puls Biznesu/яс