За першы квартал у Польшчы павялічылася колькасьць банкруцтваў прадпрыемстваў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        11.04.2017 15:21
                    
                                 
                
                
                    Колькасьць неплацежаздольнасьці была большай у параўнаньні зь мінулым годам у трох сэктарах.
                
                
                    
                        
glowimages
                     
                
                
                
               
                
                         За першы квартал паступіла інфармацыя аб неплацежаздольнасьці 224 кампаній – гэта на 29% больш, чым у такім жа пэрыядзе мінулага году, – паведамляе фірма «Euler Hermes», якая займаецца страхоўкамі й спагнаньнем даўгоў.
Колькасьць неплацежаздольнасьці была большай у параўнаньні зь мінулым годам у трох сэктарах: будаўнічым, прамысловай вытворчасьці й паслуг.
Нельга назваць адну прычыну гэтай зьявы, – паведамілі аўтары справаздачы. Найбольшы рост банкруцтваў назіраўся ў цэнтральным, паўднёва-ўсходнім і паўднёвым рэгіёне краіны.
Можна меркаваць, што на працягу 2017 года колькасьць банкруцтваў кампаній будзе вышэйшай, чым у мінулым годзе, зазначаецца ў справаздачы «Euler Hermes».
яс