У Варшаве прадставілі новы фільм пра прэзыдэнта Рышарда Качароўскага
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.04.2017 11:25
Яго жыцьцё адлюстроўвае трагічны лёс Польшчы ў мінулым стагодзьдзі.
PAP/Rafał Guz
У Варшаве прадставілі новы фільм пра прэзыдэнта Рышарда Качароўскага. Дакумэнтальная стужка “Ўсім жыцьцём” найперш скіраваная да маладых людзей і набліжае геройскае жыцьцё апошняга прэзыдэнта РП у выгнаньні.
Прэзыдэнт Рышард Качароўскі быў вязьнем НКУС, жаўнерам арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса, эмігрантам, патрыётам. Яго жыцьцё адлюстроўвае трагічны лёс Польшчы ў мінулым стагодзьдзі.
Перад паказам прайшла сустрэча супрацоўнікаў Рышарда Качароўскага, гісторыкаў, жаўнераў, духавенства і моладзі. Яны ўзгадвалі, як падчас звычайнай працы прэзыдэнт вучыў сваіх слухачоў патрыятызму. Аднойчы ён наведваў лягер гарцэраў у ЗША. У гэты момант адзін з жаўнераў зьвярнуў увагу апекунам лягеру, што сьцяг ЗША вісіць крыху ніжэй, чым сьцяг Польшчы. Рышард Качароўскі пазьней сказаў, што трэба памятаць, каб сьцяг Польшчы ніколі ня быў ніжэй, чым іншыя.
10 красавіка мінае сем гадоў ад трагічнай сьмерці прэзыдэнта Рышарда Качароўскага. Ён загінуў у катастрофе польскага прэзыдэнцкага самалёту ў Смаленску.
Дакумэнтальная стужка “Ўсім жыцьцём” найперш скіраваная да маладых людзей і набліжае геройскае жыцьцё апошняга прэзыдэнта РП у выгнаньні. Прэзыдэнт Рышард Качароўскі быў вязьнем НКУС, жаўнерам арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса, эмігрантам, патрыётам. Яго жыцьцё адлюстроўвае трагічны лёс Польшчы ў мінулым стагодзьдзі.

ав