На вуліцах Варшавы зьявіліся 27 тысяч вершаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.04.2017 11:05
-
На вуліцах Варшавы зьявіліся 27 тысяч вершаў.mp3
Мэта акцыі «Вершы ў горадзе» – папулярызацыя паэзіі эўрапейскіх аўтараў.
Стары горад у Варшаве photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.
На вуліцах Варшавы паявіліся 27 тысяч вершаў. Мэта акцыі «Вершы ў горадзе» – папулярызацыя паэзіі эўрапейскіх аўтараў.
Вершы паявіліся на аўтобусных і трамвайных прыпынках. Многія вершы трэба будзе шукаць у гарадзкой прасторы. Іх можна будзе знайсьці на закладках, схаваных у кнігах у выбраных кнігарнях і бібліятэках ці на аднаразовых кубках для кавы.
Большасьць вершаў напісаная спэцыяльна для гэтай акцыі. Аўтарамі зьяўляюцца паэты з 16 краін, між іншым, з Даніі, Аўстрыі, Фінляндыі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Польшчы і інш. Матывам усіх вершаў зьяўляецца Эўропа.
Завершыцца акцыя 25 красавіка, калі аўтары будуць чытаць свае вершы ў Каралеўскім тэатры ў парку Каралеўскія лазенкі.
Вершы зьявіліся на аўтобусных і трамвайных прыпынках. Многія вершы трэба будзе шукаць у гарадзкой прасторы. Іх можна будзе знайсьці на закладках, схаваных у кнігах у выбраных кнігарнях і бібліятэках ці на аднаразовых кубках для кавы.

ав