Падрыхтоўка да Міжнароднага авіяшоў у Радаме зацягваецца 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        05.04.2017 09:40
                    
                                 
                
                
                    Гарадзкія ўлады Радама непакоіць адсутнасьць дамовы з войскам на падрыхтоўку Міжнароднага авіяшоў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Авіяшоў заплянаванае на апошнія выходныя жніўня. Запрашэньні атрымалі 30 дзяржаваў. Мерапрыемства арганізуе войска й гарадзкія ўлады горада Радама ў цэнтральнай Польшчы.
Пагадненьнем дакладна вызначаюцца абавязкі партнэраў. Войска адказвае за праграму ды ўдзел польскіх і замежных каманд. Муніцыпальныя ўлады забясьпечваюць бясьпеку й парадак.
«Адсутнасьць дакумэнту ўскладняе й зацягвае падрыхтоўку», – зазначае прадстаўнік гарадзкіх уладаў Матэвуш Тычыньскі. Праблема заключаецца ў працяглых перамовах паміж арміяй і Міністэрствам нацыянальнай абароны па пытаньні фінансаваньня авіяшоў.
Двухдзённыя авіяпаказы прыцягваюць у Радам 200 тысяч турыстаў штогод. Сёлетняя міжнародная імпрэза Air Show павінна стаць 15-й па ліку.
яс