Ракетная база ЗША ў Польшчы будзе гатовая праз год
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
04.04.2017 16:27
У пасёлку Рэдзікова на поўначы краіны будуць разьмяшчацца 300 амэрыканскіх марскіх пехацінцаў.
Пускавыя ўстаноўкі ракетаў сыстэмы Aegis разьмешчаныя ў Румынііwikimedia сommons/ Missile Defense Agency - United States Department of Defense/ public domain
Будова амэрыканскай ракетнай базы ў вёсцы Рэдзікова на поўначы Польшчы блізіцца да завяршэньня. Элемэнт амэрыканскай супрацьракетнай сыстэмы павінен быць збудаваны ўжо праз год.
«Мы ўжо выканалі паловы пляну, усё будуецца згодна з графікам. Будова будзе завершаная позьняй вясной будучага году. Да гэтага часу асноўныя працы ішлі пад зямлёй. Цяпер будуюцца наземныя ўзроўні. Нашых жаўнераў і спэцыялістаў тут стане больш», – паведаміў журналістам камандуючы базай палкоўнік Рык Жыльбэрт.
На базе ў Рэдзікове будзе знаходзіцца каля 300 ваеннаслужачых Корпусу марской пяхоты ЗША. Побач з ракетнай базай, разьмешчанай на былым аэрадроме, будуецца інфраструктура для разьмяшчэньня польскага батальёну аховы базы.
PAP/ап