Малы памежны рух з Калінінградзкай вобласьцю ня будзе адноўлены
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.03.2017 12:03
Паводле МУС, прыпыненьне пагадненьня з Расеяй мае шмат станоўчых аспэктаў.
Google Maps
Паколькі расьце мілітарызацыі Калінінградзкай вобласьці і актыўнасьць расейскіх спэцслужбаў, то няма ніякіх шанцаў на тое, што ў бліжэйшы час малы памежны рух з Расеяй будзе адноўлены.
Паводле МУС, прыпыненьне пагадненьня з Расеяй мае шмат станоўчых аспэктаў. Міністэрства сьцьвярджае, што гэта спрыяе зьніжэньню актыўнасьці, зьвязанай з кантрабандай алькаголю, паліва й цыгарэтаў, а палякі, замест ехаць за пакупкамі ў Расею, набываюць гэтыя тавары ў Польшчы.
МУС падкрэсьлівае, што незалежна ад эканамічных фактараў, найбольш важнай зьяўляецца бясьпека Польшчы.
Аднаўленьня малога памежнага руху з Расеяй патрабуе партыя «Грамадзянская плятформа». Дэпутаты зьвяртаюць увагу на адмоўныя наступствы прыпыненьня руху, як сумы, якія расейцы пакідалі ў польскіх крамах і рэстаранах.
Малы памежны рух з Расеяй быў прыпынены ў сувязі з арганізаванымі ў Польшчы міжнароднымі мерапрыемствамі – саміт NATO і Сусьветныя дні моладзі.
Gazeta Polska Codziennie/яс