Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве інсцэнізуюць прысягу Касьцюшкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2017 16:41
Каля 50 актораў правядуцьінсцэнізацыю прысягі Тадэвуша Касьцюшкі, якой распачаў паўстаньне.
Кракаў
Кракаў pixabay.com/Public Domain CC0

Каля 50 актораў і статыстаў правядуць у суботу ў Кракаве інсцэнізацыю прысягі Тадэвуша Касьцюшкі, якую ён даў 24 сакавіка 1794, і якой распачаў паўстаньне.
Жыхары гораду і госьці змогуць глядзець прыгожы паказ ад поўдня цягам некалькіх гадзін. Паказ будзе адбывацца некалькі разоў, паколькі яго будуць запісваць на відэа, зь якога будзе створаны фільм. Каб зьняць найлепшыя кадры, інсцэнізацыю будуць паўтараць многа разоў.

Паказ падрыхтаваны на аснове карціны Войцеха Косака «Прысяга Касьцюшкі на плошчы ў Кракаве 24 сакавіка 1794 году». Такую ж самую назву будзе мець фільм.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт