Logo Polskiego Radia
Print

Летась польскія працаўнікі знаходзіліся на бальнічных 220 мільёнаў дзён

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2017 15:22
Дзяржава за гэта заплаціла 16 млрд 200 млн злотых (больш за 3 млрд 785 млн эўра).
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі ў мінулым годзе палякі правялі на бальнічных 220 мільёнаў дзён, паведамляе Фонд сацыяльнага страхаваньня. Выдаткі з гэтым зьвязаныя, то бок выплаты з Фонду сацыяльнага страхаваньня, склалі 16 млрд 200 млн злотых (больш за 3 млрд 785 млн эўра).

Паводле прэс-сакратара Фонду сацыяльнага страхаваньня Войцеха Андрусевіча (Wojciech Andrusiewicz), супрацоўнікі фонду правялі ў мінулым годзе амаль 570 тысяч кантроляў бальнічных. У выніку было прынятае рашэньне аб прыпыненьні выплаты бальнічных у больш за 22 тысячах выпадкаў, то бок больш за 16 мільёнаў злотых (больш за 3 мільёны 738 тысяч эўра).

Нагадаем, кантраляваць хворага на бальнічным можа Фонд сацыяльнага страхаваньня й працадаўца. У асноўным працадаўцы робяць гэта ў выпадках, калі нейкі працаўнік падазраецца ў злоўжываньні бальнічнымі.

Войцех Андрусевіч: Мы правяраем, ці хворы выкарыстоўвае бюлетэнь згодна з даручэньнямі лекара - гэта першы від кантролю. Другі від кантролю - гэта праверка прычын атрыманьня бальнічнага. Інакш кажучы, мы правяраем, ці хворы сапраўды надалей хворы.

Хворы павінен перадаць працадаўцы свой бальнічны цягам 7 дзён. Войцех Андрусевіч нагадвае, што з восьмага дня Фонд сацыяльнага страхаваньня скарачае дапамогу на 25%. Менавіта па гэтай прычыне ў мінулым годзе фонд абмежаваў выплату дапамог па хваробе на 4 млн злотых (больш за 934,5 тысячы эўра).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт