Фільм «Валынь» атрымаў галоўную польскую кінапрэмію
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.03.2017 14:01
Учора ў Варшаве раздалі галоўную польскую кінапрэмію "Арлы 2017".
Войцех СмажоўскіPAP/Rafał Guz
Стужка Войцеха Смажоўскага прызнаная найлепшым польскім фільмам і атрымала статуэтку "Арла 2017". Рэжысэр Войцех Смажоўскі стаў найлепшым рэжысэрам.
Узнагароду за дасягненьне жыцьця атрымаў Сыльвэстар Хэнціньскі.
Урачыстае ўручэньне Польскіх кінапрэмій адбылося ўчора ў Варшаве.
«Валынь» таксама атрымала прыз глядацкіх сымпатый. Агулам фільм атрымаў 9 статуэтак.
Найлепшымі першаплянавымі акторамі сталі Анджэй Сэвэрын і Аляксандра Канечна за ролі ў фільме «Апошняя сям’я».
ав