З Войска Польскага сышоў чарговы высокапастаўлены генэрал
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.03.2017 12:03
Сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі мяркуе, што сыход з войска важных вайскоўцаў не пагражае бясьпецы краіны.
Эжы Гут.PAP/Radek Pietruszka
Брыгадны генэрал Войцех Мархвіца заменіць брыгаднага генэрала Ежы Гута на пасадзе камандзіра Кампанэнта сіл спэцыяльнага прызначэньня.
Міністэрства нацыянальнай абароны паведамляе, што брыгадны генэрал Ежы Гут сышоў з войска па асабістых прычынах. Камандзірам сіл спэцыяльнага прызначэньня ён стаў тры гады таму.
Гэта ня першы выпадак сыходу з войска асобы высокага рангу. Апошнім часам назіраецца зьмена камандзіраў у Войску польскім. Частка экспэртаў і апазыцыя лічаць, што гэта кепскі знак, паколькі сыходзяць дасьведчаныя і кампэтэнтныя асобы, а іх месцы займаюць вайскоўцы без адпаведнага досьведу. Паводле апазыцыі, так адбываецца з-за неспрыяльнай атмасфэры ў Войску польскім, якую ўвёў міністар абароны Антоні Мацярэвіч.
Сам міністар такую ацэнку сытуацыі называе абсурдам. Кіраўніцтва краіны лічыць, што зьмена кадраў у Войску польскім зьяўляецца неабходнай. Сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі мяркуе, што сыход з войска важных вайскоўцаў не пагражае бясьпецы краіны. «Гэта добрая перамена», – сказаў Станіслаў Карчэўскі, камэнтуючы апошняе прызначэньне брыгаднага генэрала Войцеха Мархвіца.
ав