Польшча стала ганаровым госьцем на кніжным кірмашы ў Лёндане
У аўторак распачаўся Міжнародны кірмаш у Лёндане, на якім Польшча зьяўляецца ганаровым госьцем. The London Book Fair - гэта найважнейшая пасьля франкфурцкага кірмашу кніжная імпрэза ў сьвеце, важнае месца продажу аўтарскіх правоў, таксама месца наладжваньня міжнародных кантактаў.
Гэта найбуйнейшая ў гісторыя прэзэнтацыя польскай літаратуры і выдавецкага рынку ў Вялікабрытаніі – падкрэсьліваюць арганізатары.
Польскую літаратура прадстаўляюць адначасова пісьменьнікі, якія займаюцца рознымі гатункамі: празаікі Вольга Такарчук і Яцэк Дэхнэль, аўтар крыміналаў Зыгмунд Мілашэўскі, стваральнік science-fiction Яцэк Дукай, рэпартажысты Артур Дамаслаўскі і Эва Віньніцка ды многія іншыя.
Краіны, якія былі ганаровымі гасьцямі кірмашу – Турцыя, Кітай, Карэя і Мэксыка – зафіксавалі выразны рост зацікаўленьня сваёй прапановай. Падобных вынікаў чакае Польшча.
Кірмаш будзе доўжыцца да 16 сакавіка.

ав