Logo Polskiego Radia
Print

Пошта будзе ахоўваць аэрапорт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.03.2017 15:00
  • 14.03.17.mp3
Сума кантракту складае 30 мільёнаў злотых.

Супрацоўнікі пошты будуць ахоўваць аэрапорт у Пыжавіцэ каля мясцовасьці Катавіцэ

Намесьнік старшыні кампаніі «Poczta Polska» Гжэгаж Курдзель (Grzegorz Kurdziel) кажа, што гэта ў гісторыі фірмы самы буйны кантракт на ахову.

Г.Курдзель: Мы будзем ахоўваць аэрапорт у Пыжавіцэ (Pyrzowice) цягам 48 месяцаў – гэта 4 гады. Пачынаем у палове красавіка. Гаворка ідзе пра кантроль людзей, якія будуць карыстацца авіятранспартам.

Прадстаўнік кіраўніцтва пошты зазначыў, што да аховы будуць скіраваныя функцыянэры, якія прайшлі спэцыяльную падрыхтоўку.

Г.Курдзель: Для абслугоўваньня аэрапорта ў Пыжавіцэ, які зьяўляецца адным з буйнейшых у Польшчы, мы адправім 100 чалавек для аховы бясьпекі. Гэта людзі, якія прайшлі адмысловую падрыхтоўку, у іх ёсьць сэртыфікат апэратара кантролю бясьпекі. Дазвол выдае Прэзыдэнт Упраўленьня грамадзянскай авіяцыі. Такім чынам гэта ня простыя ахоўнікі, якіх мы паўсюль бачым, напрыклад, у супэрмаркетах.

«Poczta Polska» зьяўляецца найбуйнейшым апэратарам так званай грашовай лягістыкі ў краіне. Пошта, між іншым, падпісала кантракт з дзяржаўнай страхавой пэнсійнай кампаніяй ZUS па выплаце пэнсій.

Пошта працаўладкоўвае 2,5 тысячы ўзброеных супрацоўнікаў.

яс

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт